bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Контрольная
Подробности о скачивании 12.03.2012, 20:43
Кантрольная работа па беларускай мове

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
1. Паходжанне беларускай мовы.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
Узор глядзіце ў дадатку № 1.
Агульная нераспрацаванасць мовы ў пач. 20 ст. прывяла да недахопу словаў і выразаў для азначэння невядомых беларусам (сялянам) прадметаў і паняццяў, асабліва адцягненых. Такія няісныя выразы ў пач. 20 ст. большасцю тагачасных беларускіх літаратараў і дзеячоў актыўна браліся з польскай мовы. Пазней Тэрміналагічная камісія (1921) паслядоўна перадавала лацінскія і грэцкія тэрміны з мяккім [л] замест цвёрдага, уводзіла склады [ды], [ты], [дэ], [тэ] і падобныя. На думку Карскага, гэта былі паланізмы, а карані такой практыкі ён бачыў у прынцыпова антырускай арыентацыі тагачаснага беларускага руху.
У контр-прыклад такой практыцы Карскі ставіў практыку старабеларускага пісьменства, дзе існавалі асваенні пазычанняў накшталт «лацинский» (а не «лятынский» — latinus), «лоика» (а не «лёгика» — λογικα), і дзе з'явілася граматыка Сматрыцкага, дзе толькі ў словах, узятых з «ляскай» мовы («лѧски езык» — польская мова), наказвалася азначэнне мяккасці [л] спалучэннем літар «їо» (напрыклад, «лїосъ»).
У БССР
Пэўная ўнармаванасць беларускага правапісу была дасягнутая толькі пасля 1918, калі ў свет выйшла школьная граматыка Тарашкевіча. Яна была перавыданая Я. Лёсікам у БССР, у нязмененым выглядзе, у 1922 і 1923, і прынятая ў школьнай сістэме БССР з 1923. Яна была часткова змененая Я. Лёсікам ў 1925, таксама ў форме школьнай граматыкі.

Граматыка Тарашкевіча амаль ад пачатку яе практычнага выкарыстання крытыкавалася за рад недахопаў і нястачаў, найперш Я. Лёсікам (з 1920), які ў выніку прапанаваў (1925), разам з братам А. Лёсікам, праект рэформы правапісу і азбукі.
Абмеркаванню праекту братоў Лёсікаў была прысвечана правапісна-азбучная секцыя Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). На падставе яе пастановаў над праектам рэформы правапісу ў 1927—1929 працавала Арфаграфічная камісія пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча. Камісія паспела падрыхтаваць і агучыць праект змяненняў беларускага правапісу (1930), але неўзабаве беларускае мовазнаўства, як і наогул беларуская навука, сталася цэлем чарговай хвалі палітычных рэпрэсій. Як адзін з вынікаў, праект быў забаронены як «нацдэмаўскі», было забароненае карыстанне ўсімі працамі рэпрэсаваных мовазнаўцаў, у тым ліку, страцілі нарматыўнасць слоўнікі іх аўтарства.
Ва ўмовах практычнай немені дасведчаных мовазнаўчых кадраў і ў напружаным палітычным клімаце пачалася праца над новым нарматыўным руска-беларускім слоўнікам (1931), працягвалася, але негалосна, праца і над праектам правапіснай рэформы. У 1933, у агульных умовах узмацнення ідэалагічнага кантролю за культурай у СССР і чарговай хвалі барацьбы з «нацдэмаўшчынай»[10], была праведзеная рэформа беларускага правапісу, а фактычна, і граматыкі (1933).
Змена курсу нацыянальнай палітыкі ў СССР у канцы 1920-х гадоў спрычынілася і да гвалтоўнага згортвання палітыкі беларусізацыі, у тым ліку, да новага курсу на павялічэнне ролі рускай мовы як «інтэрнацыянальнага сродку зносін» (гл.таксама: русіфікацыя). У 1931—1940 гадах выпуск кніг на беларускай мове у БССР зменшыўся з 1301 да 375, а на рускай — узрос з 38 да 362 тытулаў[11]. Публічнае карыстанне літаратурнай беларускай мовай стала звязвацца ў грамадскай свядомасці з магчымасцю абвінавачання ў «нацдэмстве».
У час нямецкай акупацыі (1941—1944) і ажыццяўлення палітыкі «вайсрутэнізацыі» нанова паўстала праблема правапісу. Друкаванне загадаў, абвестак, выпуск газет і інш. адразу запатрабавалі адзінага правапісу, тымчасам рэдактары і супрацоўнікі рэдакцый, прывезеныя ў Беларусь акупацыйнымі ўладамі, не пагаджаліся з усходнебеларускім «бальшавіцкім» правапісам, і многія з іх карысталіся ўласнымі правапіснымі і лексічнымі нормамі. Такі беспарадак спрычыніўся да тэрміновага выдання Краёвым выдавецтвам «Менск» правапісу Тарашкевіча (верасень 1941), першай кнігі, выпушчанай на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Кніга выйшла вялікім накладам (20 тысяч) і прызначалася галоўным чынам для рэдакцый газет і школ. Гэта было моцна скарочанае перавыданне падручніка правапісу, выпушчанага ў Вільні (1925) Р. Астроўскім паводле прац Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка.
Выданне правапісу выклікала новыя спрэчкі, якія доўгі час працягваліся на старонках друку. Наогул, недасканаласць правапісу і тэрміналогіі стрымлівала выданне кніг, асабліва падручнікаў, і надалей. Гэтае пытанне спрабавала развязаць Тэрміналагічная камісія (створаная ў рамках Інспектарата школ, студзень 1942), якая зацвердзіла новы правапіс у сакавіку 1943.
Новы правапіс быў выпушчаны агульным накладам 150 тыс. пад аўтарствам А. Лёсіка ў Мінску (1943), у двух алфавітных сістэмах, і вядомы ў наш час як «8-е выданне правапіс Тарашкевіча», з тым, што пад 7-м выданнем у гэтай нумарацыі вядомае, відаць, г.зв. 6-е выданне правапісу Тарашкевіча, якое выйшла накладам 100 тыс. у Мінску прыблізна ў снежні 1943.
Тымчасам, адметнасцю тагачасных беларускіх выданняў заставаліся адвольнасць і разнастайнасць алфавітных сістэм, непаслядоўнасць правапісу і тэрміналогіі, нават у выданнях школьнага інспектарата.
Новую нявызначанасць і спрэчкі ў беларускім асяроддзі выклікала (снежань 1941) ініцыятыва міністра А. Розенберга аб пераводзе беларускіх школ і друку на «лацінку». Неўзабаве ініцыятыва сталася загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні «лацінкі» ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ.
Адзначаецца, што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і усходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч ўвядзення «лацінкі», яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напр., Я. Станкевіч).
Наогул, паводле стану на сяр. 1943 на тэрыторыі Генеральнай акругі «Беларусь» выпускаліся па-беларуску 4 назвы газет і 1 часопіс[12]. За час Другой сусветнай вайны на ўсіх землях пад нямецкім кантролем было выпушчана на беларускай мове 117 кніг і брашур, з іх 52 — толькі ў Генеральнай акрузе.
Амаль адразу па сканчэнні вайны быў узноўлены курс на ўзмацненне ролі рускай мовы і культуры. Асобныя і несістэмныя выпадкі процідзеяння гэтаму з боку кіраўніцтва БССР (напрыклад, К. Мазураў у канцы 1950-х гадоў) на агульны кірунак развіцця падзей не паўплывалі.
У 1960-я гады з'явіліся распрацоўкі, аўтары якіх ужо тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць русіфікацыі беларускага народа (у ліку іншых нярускіх народаў), ставячы мэту інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер жыцця народаў СССР і стварэння адзінага савецкага народа. Гэтая тэорыя была ўхвалена ХХІV з'ездам КПСС (1971), і сталася дырэктывай практычнай дзейнасці партыі.
У выніку, пад пачатак 1980-х гадоўш беларуская мова, фармальна застаючыся роднай мовай беларускага народу, была адсунутая з прыярытэтнай ролі ў яго культурным развіцці, і практычна не існавала ў дзяржаўным апараце, сістэме адукацыі і пад., была фактычна ператвораная ў мову фальклору. Удзел кніг і брашур на беларускай мове ў агульнай выдавецкай прадукцыі БССР зменшыўся (за перыяд 1950—1985) з 85 % да 9 %. У 1985 на аднаго жыхара Беларусі прыходзілася ў сярэднім 0,5 беларускамоўнай кнігі.
Слабасць беларускай нацыянальнай свядомасці вяла да таго, што гэтыя захады сустракаліся пераважна з абыякавым, а часам і з ухвальным стаўленнем грамадства. З іншага боку, «празмерная» зацікаўленасць дрэнным становішчам беларускай мовы магла быць ацэненая як «беларускі нацыяналізм» (як, напрыклад, выступленні А. Белакоза ў 1960-х гадоў або мінскі гурток пач. 1970-х гадоў). Усё ж, пачынаючы з канца 1950-х гадоў, часу пэўнага паслаблення палітычнага кантролю, беларуская грамадскасць не раз выказвала сваю заклапочанасць існуючым становішчам і яго развіццём, як галосна, так і негалосна (дыскусія ў газеце «Літаратура і мастацтва», у тым ліку, выступленні Б. Сачанкі, 1957—1961, самвыдатаўскі «Ліст да рускага сябра» А. Каўкі, 1976 і інш.).
Тэзісны план
1) Агульная нераспрацаванасць мовы ў пач. 20 ст.
2) Мова ў БССР
3) Мова пад нямецкай акупацыяй
4) Мова па сканчэнні вайны

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі (глядзі дадатак № 2).
Узор: задолго до восхода солнца – задоўга да ўсходу сонца; писать по адресу – пісаць па адрасе; смеяться над собой – смяяцца з сябе.

Нет больше голода – няма больш голаду, жизнь капитализма – жыцце капіталісту, смотреть без стыда - глядзець без сораму, рабочий без клея – рабочу без клею, утро без инея – раніца без інею.
Думать о воле – думаць аб волі, рассуждать о земле – разважаць аб замлі, думать об отце – думаць пра бацьку, волноваться о земле – волнавацца аб зямлі, спрашивать о песке – пытаць аб пяску.
Жениться на Ане – жаніцца з Аней, выйти из дома - выйсці з дому, принести из театра – прынесці з тэатра, вернуться из команлировки – повярнуцца з камангдэроўцы, Приехал их Витебска - прыехаў з Віцебска.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1) Публіцыстычны стыль - Да Пасхі ўсе вяскоўцы заўсёды вельмі старанна рыхтаваліся: чысцілі дамы, падворкі, вуліцы. Гаспадыні ладзілі багатыя сталы, абавязкова пяклі вялікія пірагі, фарбавалі яйкі, варылі мяса, каўбасы, рулеты з цяляціны, фаршыравалі парасят. Галоўным жа пачастункам была свянцонка – яйкі, соль і рознае іншае. З раніцы людзі разгаўляліся, а вечарам ішлі ў валачобнікі.
2) У PAL сігнале сінхранизацыя больш высокая, чым у SECAM, таму што выкарыстоўваецца меньшы дыяпазон. - навуковы стыль.
3) афіцыйна-справавы стыль - Пры першым ўспаміне пра эфір былі зроблены распрацоўкі планаў і здадзены АСБ как рэклама была тарыфікавана.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЛАНЦУГ - сукупнасць розных прылад і злучалых іх правадыроў, па якіх можа працякаць электрычны ток.

ВАЛЬТМЕТР - прыбор для вымярэння ЭДС ці напругі (у мкв, мв, У, кв) у электрычных ланцугах; уключаецца паралельна нагрузцы.

АМПЕРМЕТР (ад ампераў і греч. metron — мера, metreo — вымяраю) электравымяральны прыбор для вымярэння сілы сталага і (ці) зменнага току; у электрычны ланцуг уключаецца паслядоўна. Шкала амперметра градуюецца ў мка, ма, А ці ка.

ОММЕТР (ад ом і греч. metron — мера, metreo — вымяраю) - прыбор для непасрэднага вымярэння электрычных актыўных (амічных) супраціваў; разнавіднасці омметра — мегаметры,

ТЭСТАР - прылада, сістэма ці праграма, пры дапамозе якіх кантралюецца доследны аб'ект — правільнасць функцыянавання, вымярэнне асноўных параметраў, прыналежнасць да вызначанага класа (тыпу) аб'ектаў і т. д. У вузкім сэнсе — камбінаваны электравымяральны прыбор (напр., ампервольтомметр), ужывальны для праверкі працаздольнасці і наладкі радыёэлектроннай апаратуры.

СТАТЫКА (греч. statike) - частка механікі, у якім вывучаюцца ўмовы раўнавагі целаў пад дзеяннем сіл. Акрамя статыкі цвёрдага цела адрозніваюць статыку вадкасцяў (гідрастатыку) і статыку газаў (аэрастатыку).

ШЧЫЛЬНАСЦЬ ® - маса адзінкавага аб'ёму рэчыва. Велічыня, зваротная ўдзельнаму аб'ёму. Стаўленне шчыльнасці двух рэчываў завуць адноснай шчыльнасцю (звычайна шчыльнасць рэчываў вызначаюць адносна шчыльнасці дыстыляванай вады).

ВАЛЕНТНАСЦЬ (ад лат. valentia — сіла) - здольнасць атама хімічнага элемента (ці атамнай групы) утвараць вызначаны лік хімічных сувязяў з іншымі атамамі (ці атамнымі групамі). Замест валентнасці часта карыстаюцца вузейшымі паняццямі, напр. ступень акіслення, кардынацыйны лік.

РАДЫУС (лат. radius, літар. — спіца кола, прамень) - адрэзак, які злучае якую-небудзь кропку акружнасці ці сферы з цэнтрам, а таксама даўжыня гэтага адрэзка.

ДЫЯМЕТР (ад греч. diametros — папярочнік) акружнасці - адрэзак прамы, які злучае дзве кропкі акружнасці і праходзілы праз яе цэнтр.

АТАМ (ад греч. atomos — непадзельны) - драбнюткая часціца хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці.

РАЎНАМЕРНЫ РУХ - рух кропкі, пры якім лікавая велічыня яе хуткасці сталая.

КРУЦІЛЬНЫ РУХ цвёрдага цела,

1) вакол восі — рух, пры якім усе кропкі цела, якія ляжаць на восі кручэння, нерухомыя, а астатнія кропкі цела апісваюць акружнасці з цэнтрамі на восі;
2) вакол кропкі — рух цела, пры якім адна яго кропка Пра нерухомая, а ўсе іншыя рухаюцца па паверхнях сфер з цэнтрам у кропцы О.

КІНЕМАТЫКА (ад греч. kinema, родны склон kinematos — рух) - частка механікі, у якім вывучаюцца геаметрычныя ўласцівасці руху целаў без уліку іх масы і дзейсных на іх сіл.

СІЛА ЦЯЖАРУ - сіла P, дзейсная на любую матэрыяльную кропку, змешчаную зблізку зямной паверхні, і вызначаная як геаметрычная сума сілы прыцягнення Зямлі F і цэнтрабежнай сілы інэрцыі Q, якая ўлічвае эфект сутачнага кручэння Зямлі. Кірунак сілы цяжару — вертыкаль у дадзенай кропцы зямной паверхні. Аналагічна сіла цяжару вызначаецца на любым нябесным целе.

МЕХАНІКА (ад греч. mechanike — мастацтва пабудовы машын) - навука пра механічны рух матэрыяльных целаў (т. е. змене з цягам часу ўзаемнага становішча целаў ці іх частак у прасторы) і ўзаемадзеяннях паміж імі. У аснове класічнай механікі ляжаць Ньютана законы. Метадамі механікі вывучаюцца рухі любых матэрыяльных целаў (акрамя мікрачасцін) з хуткасцямі, малымі ў параўнанні з хуткасцю святла. Рухі целаў з хуткасцямі, блізкімі да хуткасці святла, разглядаюцца ў адноснасці тэорыі, а рух мікрачасцін — у квантавай механіцы. У залежнасці ад таго, рух якіх аб'ектаў разглядаецца, адрозніваюць механіку матэрыяльнай кропкі і сістэмы матэрыяльных кропак, механіку цвёрдага цела, механіку суцэльнага асяроддзя. Механіка падзяляецца на статыку, кінематыку і дынаміку. Законы механікі выкарыстоўваюцца для разлікаў машын, механізмаў, будаўнічых збудаванняў, транспартных сродкаў, касмічных лятальных апаратаў і т. п. Заснавальнікі механікі — Г. Галілей, І. Ньютан і інш.

АЭРАДЫНАМІКА - частка аэрамеханікі, у якім вывучаюцца законы руху газу (напр., паветра) і сілы, якія ўзнікаюць на паверхні абцякальнага газам цела. Сфармавалася ў 20 у. у сувязі з развіццём авіяцыі. Асноўныя задачы аэрадынамікі: вызначэнне сіл, якія дзейнічаюць на абцякальнае газам цела, размеркаванне ціску на яго паверхні і хуткасцяў у газе, яго што абцякае.

ВАГАННІ, рухі (змены стану) - якія валодаюць той ці іншай ступенню паўтаранасці.

ГУК, пругкія хвалі, якія распаўсюджваюцца ў газах, вадкасцях і цвёрдых целах і ўспрыманыя вухам чалавека і жывёл. Чалавек чуе гук з чашчынямі ад 16 Гц да 20 кгц. Гук з чашчынямі да 16 Гц завуць інфрагукам 2•104-109 Гц — ультрагукам, а 109-1013 Гц — гіпергукам. Навука пра гукі завецца акустыкай.

ДЭФАРМАЦЫЯ (ад лат. deformatio — скажэнне),

Змена ўзаемнага размяшчэння кропак цвёрдага цела, пры якім змяняецца адлегласць паміж імі, у выніку вонкавых уздзеянняў. Дэфармацыя завецца пругкай, калі яна знікае пасля выдалення ўздзеяння, і пластычнай, калі яна цалкам не знікае. Найболей простыя выгляды дэфармацыі — расцяжэнне, сціск, выгін, скрут.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Глядзіце дадатак № 3.
Общий парк средств измерений расхода и количества жидкости в последние годы существенно увеличивающийся, за счет широкого применения расходомеров – счетчиков для учета энергоресурсов и проведения коммерческих расчетов между поставщиками и потребителями энергоресурсов.
В условиях возрастающего спроса свою активность проявляют и предприятия – производители, которые выпускают приборы учета самых разных типов и по принципу действия, и по метрологическим характеристикам, и по надежности, и по функциональным возможностям, и по стоимости.
Однако какими бы не были эти приборы, для них обязательной является первичная поверка при выпуске из производства и периодическая поверка во время эксплуатации, если приборы использующиесяся в сферах распространения государственного метрологического контроля и надзора есть.
Для проведения поверки в соответствующей нормативным документам государственной системы обеспечения единства измерений необходимо выполнить такие существенные требования, как получить в установленном порядке право проводить поверочные работы (аттестат аккредитации) в области расходометрии и иметь необходимые технические средства – эталоны, поверочные установки и вспомогательное оборудование.
Перевод :
Агульны парк сродкаў вымярэнняў выдатку і колькасці вадкасці ў апошнія гады істотна які павялічваецца, за кошт шырокага ўжывання расхадамераў - лічыльнікаў для ўліку энергарэсурсаў і правядзенні камерцыйных разлікаў паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі энергарэсурсаў.
Ва ўмовах нарастальнага попыту сваю актыўнасць выяўляюць і прадпрыемствы - вытворцы, якія выпускаюць прыборы ўліку самых розных тыпаў і па прынцыпе дзеяння, і па метралагічных характарыстыках, і па надзейнасці, і па функцыянальных магчымасцях, і па кошце.
Аднак якімі б не былі гэтыя прыборы, для іх абавязковай з'яўляецца першасная паверка пры выпуску з вытворчасці і перыядычная паверка падчас эксплуатацыі, калі прыборы выкарыстоўвальныя
ў сферах распаўсюду дзяржаўнага метралагічнага кантролю і нагляду ёсць.
Для правядзення паверкі ў адпаведнай нарматыўным дакументам дзяржаўнай сістэмы забеспячэння адзінства вымярэнняў неабходна выканаць такія істотныя патрабаванні, як атрымаць ва ўсталяваным парадку права праводзіць паверкавыя працы (атэстат акрэдытацыі) у вобласці выдаткаметрыі і мець неабходныя тэхнічныя сродкі - эталоны, паверкавыя ўсталёўкі і дапаможнае абсталяванне.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Глядзіце дадатак № 4.
У апошняй частцы падручніка "Сусвет" даюцца матэрыялы, якія перагукваюцца з курсам астраноміі. Гэта вельмі важна, бо ў некаторых школах у наш час астраномію не вядуць асобным урокам. Падручнік добра структураваны, галоўныя паняцці, з'явы і законы вылучаны курсівам ці тоўстым шрыфтам. Кантрольныя пытанні ў канцы кожнага параграфа дазваляюць кантраляваць засваенне матэрыялу. Падручнік утрымоўвае тыповыя задачы, а таксама лабараторныя працы.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Глядзіце спіс літаратуры №№ 19 і 28.
ліст-запрашэнне:
Сардэчна запрашаем! Усіх бацькоў і вучняў. Увечар у 9 гадзін, адбудзецца баль, прысвечаны выпуску 2011. Прыходзіце з сябрамі, будзе весяла.
Категория: Белорусский язык | Добавил: __maks
Просмотров: 1441 | Загрузок: 26
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]