bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

КР№1, 1 курс, 1 скместр
Подробности о скачивании 26.12.2011, 02:27
Заданне №1.

Паходжанне беларускай мовы.

У залежнасці ад паходжанння i наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моуныя сем’і, групы 1 падгрупы. Беларуская мова належыцъ да славянскай групы індаеўрапейскай сям’і.
Паводле тэорьй індаеурапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія i многія азіацкія народы маюць адну прарадзіму, a ix мовы ўзыходзяць да адзшай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай", ці "індаеўрапейскай прамовай".
Сёння цяжка дакладна сказаць, дзе i калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона i Пауночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі ў Еўропу, Сярэднюю Азію i праз Каўказ на Блізкі Ўсход i ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.
Нягледзячы на тое, што ў навуцы пакуль няма адзінства ў вызначэнні першаснай лакалізацыі праіндаеўрапейскай мовы, ву¬чоныя аднак не сумняваюцца ў тым, што яна існавала.
Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову.
Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з'яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб'ядноўваюць у адну моўную сям'ю - індаеўрапейскую.
Індаеўрапейскія мовы - самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еўразіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама ў Паўночнай і Паўдневай Амерыцы, Аўстраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўра-пейскіх моў ёсць і т.з. "мёртвыя мовы", якімі ўжо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных імёнаў. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад другіх засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў "Веды"; на санскрыце (у класічным яго варыянце) - эпічныя паэмы "Махабхарата" і "Рамаяна"; на авестыйскай мове - зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. "Авеста". Некаторыя "мёртвыя" мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская - першая пісьмовая мова славян) у праваслаўнай царкве, лацінская - у каталіцкай царкве.
Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская группа (нямецкая, англійская, ісландская, шведская, дацкая і інш. мовы), ра¬манская (французская, іспанская, італьянская, партугаль-ская, румынская, малдаўская і інш., мёртвая - лацінская), кельцкая (ірландская, шатландская, гэльская, брэтонская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы - пруская і яцвяжская), ірланская (персідская, таджыкская, курдская і інш., мёртвыя - авестыйская, старажытнаперсідская), індыйская, ці індаарыйская (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама мёртвыя - ведыйская, санск¬рит) і інш. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. належыць да славян¬ский групы моў індаеўрапейскай сям’і.
Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца паміж сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў на ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі), у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе. Так, у беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з'яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег; холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лён, зерне, семя і інш.; назвы прыкмет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняў, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.
Індаеўрапеізмамі з'яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзесяць, сто і інш.)э займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога - пра сам факт іх паходжання. Параўнаем; бел. -дзень, рус. - день, польск. -dzien, балг. - ден, літ. - deina, лац. - dies, ірланд. - denus i г.д.
Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э.

Тэзісны план:
1. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.
2. Практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму.
3. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў.
4. Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейцаў.
5. Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я.
6. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. належыць да славянскай группы моў індаеўрапейскай сям’і.
7. У беларускай мове індаеўрапескімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя группы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця, часавыя паняцці, назвы з’яў прыроды і інш.
8. Падабенства некаторых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх группах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога – пра сам факт іх паходжання.
9. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў.
Категория: Белорусский язык | Добавил: R517
Просмотров: 1599 | Загрузок: 14
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]