bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Контрольная №1 1 курс 1 семестр
Подробности о скачивании 26.11.2011, 18:56
І. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
1. Паходжанне беларускай мовы.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
Беларуская мова сярод іншых моў свету
Усе асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.
У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя, а сярод роднасных вылучаюць моўныя сем’i, групы i падгрупы.
З усіх дваццаці засведчаных моўных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі чалавек карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская.
Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Існуе 16 такіх груп: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.
Так, да канца 80-х гадоў ХХ ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх і раманскіх мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў чалавек, а на славянскіх мовах – звыш 240 мільёнаў чалавек. Ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Такім чынам, на еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы.
На сучасным этапе сярод падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы).
Разам з рускай і ўкраінскай мовамі беларуская ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы.
Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая.

Тэзісны план:
1. Усе мовы падзяляюцца на сем’і, групы і падгрупы
2. Індаеўрапейская сям’я самая вялікая і падзяляецца на 16 груп.
3. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую групу складаюць славянскія мовы
ІІ. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі

1. Марфалагічная інтэрферэнцыя:
У родным склоне:
- отказаться от капитализма – адмовіцца ад капіталізму
- параметры настройки – параметры настройцы
- испугаться большой собаки – спужацца вялікага сабакі
- значение тока – значэнне току
- частота пульса – частата пульсу
У месным склоне:
- ехать в поезде – ехаць у цягніку
- оценка в дневнике – адзнака ў дзенніку
- сидеть на песке – сядзець на пяску
- постоянно в движении – заўседы ў руху
- поехать на трамвае – паехаць на трамваі

2. Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
- думать о результатах – думаць пра вынікі
- благодарить сына - дзякаваць сыну
- спорить о выводе – спрачацца пра вывад
- вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку
- шутить над ребенком – жартаваць з дзіцяці.

ІІІ. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1. Акадэмія адукацыі – публіцыстычны стыль
У 2011-2012 навучальным годзе Пецярбугская акадэмія постдыпломнай педагагічнай адукацыіі праводзіць Міжнародную пецярбургскую алімпіяду па рускай мове і культуры для вучняў краін СНД і Балтыі.

Метадычнае аб’яднанне – публіцыстычны стыль
Увага! 20 лістапада 2011 года адбудзецца метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Прысутнічаць абавязкова павінен кожны.

Спартыўнае спаборніцтва – публіцыстычны стыль
Усяго гадзінай раней адбылося вялікае ў гісторыі беларускай каманды спартыўнае спаборніцтва, дзе яе удзельнікі атрымалі залаты медаль і паездку ў Парыж.

2. Сетка NGN – навуковы стыль
Сетка NGN дазваляе праз адну абаненцкую лінію прадастаўляць шэраг сучасных паслуг, напрыклад, інтэрактыўнае тэлебачанне, скарасны доступ у інтэрнэт, якасную тэлефонную сувязь і дадатковыя віды паслуг.
Праграмная мадэль мікрапрацэсара – навуковы стыль.
Праграмная мадэль мікрапрацэсара мае некалькі груп рэгістраў, даступных для выкарыстання ў праграмах.

Памер стэка – навуковы стыль
Памер стэка залежыць ад рэжыму работы мікрапрацэсара і не можа быць больш за 64 Кбайт (бо 4Гбайт у забароненым рэжыме)

3. Бракеражная камісія – афіцыйна-справавы стыль
Загадваю арганізаваць бракеражную камісію і назначыць адказным за вядзенне дакументацыі па харчаванню намесніка дырэктара.

Навучальны год – афіцыйна-справавы стыль
У школе ў 2010-2011 навучальным годзе навучалася 325 вучняў у 16 класах: 4 пачатковых класы з колькасцю 94 вучні і 12 класаў базавай і сярэдняй школы з колькасцю 231 вучань.

Закупка капіравальнай тэхнікі – афіцыйна-справавы стыль
Усе сродкі, выдзеленыя з дзяржаўнага бюджэту, былі пераведзены на закупку капіравальнай тэхнікі.

IV. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1) Модем – мадэм
электронная прылада для пераўтварэння лічбавай інфармацыі сігнала ў аналагавую (Мадуляцыя) для перадачы па аналагавым лініям сувязі і адваротнага пераўтварэння прынятага аналагавага сігнала зноў у лічбавы (Дэмадуляцыя).
2) Прокси-сервер - проксі-сервер
паслуга ў камп’ютарных сетках, якая дазваляе кліентам выконваць ўскосныя запыты да іншых сеткавых паслуг.
3) Стек - стэк
структура даных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO (last in – first out): апошні прыйшоў – першы выйшаў.
4) Виртуальная память - віртуальная памяць
схема арганізацыі памяці камп’ютара, пры якой праграмнае забеспячэнне ўяўляе адрасную прастору камп’ютара бесперапыннай і аднастайнай.
5) Межсетевой протокол IP — міжсеткавы пратакол
маршрутызуемы сеткавы пратакол, пратакол сеткавага ўзроўню сямейства TCP/IP.
6) Микроскоп - мікраскоп
прылада, прызначаная для атрымання павялічаных выяваў, а таксама вымярэння аб’ектаў або дэталяў структуры, нябачных няўзброеным вокам.
7) Интранет - Інтранэт
унутраная прыватная сетка арганізацыі, пабудаваная з выкарыстаннем пратакола TCP/IP.
8) Интэрфейс пользователя - інтэрфэйс карыстальніка
графічная, тэкставая і гукавая інфармацыя, якую праграма падае карыстальніку, а таксама такія кіруючыя паслядоўнасці, як націсканні клавішаў, перамяшчэнні мышы, якія карыстальнік ужывае для кіравання праграмай.
9) Компьютерный вирус – камп’ютарны вірус
праграма, якая можа ўсталёўвацца ў сыстэму, памнажацца і інфікаваць камп’ютар, тым самым замінаючы працу.
10) Список - спіс
структура даных, якая змяшчае лінейна ўпарадкаванае мноства элементаў, кожны з якіх мае спасылкі на даныя і на наступны і папярэдні элементы.
11) Алгоритм - алгарытм
паслядоўнасць пэўных каманд-інструкцый, паводле якіх выконваецца некаторая задача за канечны час.
12) Программа - праграма
пэўная паслядоўнасць каманд, якія выконвае мікрапрацэсар, каб рэалізаваць алгарытм і ад зыходных даных прыйсці да выніку.
13) Скаляр – скаляр
называецца зменная ці поле, якое можа ўмяшчаць у сябе толькі адно значэнне ў нейкі момант часу
14) Плагин – плагін
адносна невялікая праграмная частка, якая можа па патрэбе быць далучаная да асноўнай праграмы і дадаць ёй больш магчымасцяў.
15) Очередь - чарга
працэс, арганізаваны згодна прынцыпу FIFO (first in – first out): першы прыйшоў – першы выйшаў; стуктура даных, якая мадэлюе такія працэсы.
16) Амплитуда – амплітуда
максімальнае значэнне зрушэння або змянення пераменнай велічыні ад сярэдняга значэння пры вагальным або хвалевым руху.
17) Массив – масіў
Паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя.
18) Модуль – модуль
састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага.
19) Моделирование – мадэляванне
даследаванне аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў і з’яў.
20) световод – святлавод
ніць з аптычна празрыстага матэрыялу (шкло), выкарыстоўваемая для пераноса святла ўнутры пры дапамозе поўнага ўнутранага адлюстравання.

V. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Модем – электронное устройство, преобразующее цифровую информацию сигнала в аналоговую (модуляция), передаваемую по аналоговым линиям связи, и принятый аналоговый сигнал снова в цифровой (демодуляция). Так как компьютеры могут обмениваться только цифровыми сигналами, а каналы связи характеризуются проходящими по ним аналоговыми сигналами, то для этого и необходимо иметь устройство, преобразующее сигнал - модем. Но модем также еще является устройством, корректирующим ошибки и сжимающим данные. Первая функция – функция, обеспечивающая дополнительные сигналы, посредством которых модемы осуществляют проверку данных на двух концах линии и отбрасывают немаркированную информацию, а вторая – обеспечивающая сжатие информации для более быстрой и четкой ее передачи, а затем восстановление ее на получающем модеме. Оба эти режима значительно увеличивают скорость и частоту передачи информации.

Мадэм – электронная прылада, якая пераўтварае лічбавую інфармацыю сігнала ў аналагавую (мадуляцыя), перадаваемую па аналагавым лініям сувязі, і прыняты аналавы сігнал зноў у лічбавы (дэмадуляцыя). Бо камп’ютары могуць абменьвацца толькі лічбавымі сігналамі, а каналы сувязі характарызуюцца аналагавымі сігналамі, якія па ім праходзяць, то для гэтага і неабходна мець прыладу, якая пераўтварае сігнал – мадэм. Але мадэм таксама з’яўляецца прыладай, якая карэкціруе памылкі і сціскае даныя. Першая функцыя – функцыя, якая забяспечвае дадатковыя сігналы, пры дапамозе якіх мадэмы ажыццяўляюць праверку даных на двух канцах лініі і адкідваюць немаркіраваную інфармацыю, а другая – якая забяспечвае сцісканне інфармацыі для больш хуткай і выразнай яе перадачы, а потым аднаўленне яе на мадэме, які яе атрымае. Абодва гэтыя рэжымы значна павялічваюць хуткасць і частату перадачы інфармацыі.

VI. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Анатацыя на дапаможнік па справаводству
Міхальчанка А.М., Давыдава Э.М. Дапаможнік па справаводству – Мн.: Полымя, 1993. – 333с.
У дапаможніку прыведзены патрабаванні і рэкамендацыі па падрыхтоўцы і афармленню службовых дакументаў, разгледзены пытанні распрацоўкі бланкаў, работы з прапановамі, заявамі грамадзян. Таксама ў дадзеным дапаможніку вызначаны прынцыпы дакументаабароту, прымальныя для любой установы.
Дапаможнік па справаводству адрасаваны кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама сакратарам, справаводам і іншым асобам, якія займаюцца справаводчай дзейнасцю.

VII. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Аўтабіяграфія

Я, Землякова Кацярына Уладзіміраўна, нарадзілася 8 мая 1991 г. у г.Віцебску, Рэспубліка Беларусь. Зараз жыву разам з бацькамі і сястрой.
У перыяд з 1997 па 2008 гг. навучалася ў гімназіі №3 г.Віцебска імя А.С. Пушкіна. Паводле асноўнай навучальнай дзейнасці займалася харэаграфіяй, выступала ў вакальна-харэаграфічным ансамблі “Перапёлачка”.
Скончыўшы гімназію, паступіла ў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі, Віцебскі філіял, на спецыяльнасць праграмнае забеспячэнне сетак тэлекамунікацый.
Праз тры гады навучання, 30 чэрвеня 2011 г., скончыла каледж і атрымала дыплом дзяржаўнага ўзору.
З 1 верасня 2011 г. працую сакратаром-машыністкай ва ўстанове адукацыі “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №18 г.Віцебска”.

22.09.2011 г. _____________
подпіс

Ліст-запрашэнне

Начальніку аддзела адукацыі
Адміністрацыі Першамайскага
раёна г.Віцебска Краско П.П.
Дырэктара УА «ДАСШ № 18
г. Віцебска» Кузьменка Т.Н.

Адміністрацыя УА «ДАСШ № 18 г.Віцебска» запрашае Вас прыняць уздел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны, якая адбудзецца 23 лютага 2012 г. ў 14.00 у актавай зале школы. Будзем рады бачыць Вас на нашым свяце.

Дырэктар УА «ДАСШ № 18
г. Віцебска» Кузьменка Т.Н.
Категория: Белорусский язык | Добавил: kkkatenokkk
Просмотров: 4334 | Загрузок: 28
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]