bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Контрольная работа №1 вариант 1
Подробности о скачивании 03.11.2010, 14:02
Мiністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Факультэт завочнай формы навучання
Спецыяльнасть: Інжынерна-псіхалагічная забяспячэнне інфармацыйных тэхналогій

Кантрольная работа №1
па беларускай мове

студэнта гр

_________
Заданне № 1.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. У III тысячагоддзі да нашай эры склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай.
Самым працяглым у гісторыі беларускай мовы быў перыяд агульнаславянскі. Ад яго ў мовах сучасных славян захаваліся аднолькавая лексіка, аднолькавыя фанетычныя заканамернасці і рысы граматычнага ладу.
У VI -VII ст. завяршылася рассяленне славян на вялікай тэррыторыі Еўропы; у выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). На іх аснове ў наступным стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў – крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. На працягу Х – ХІІІ ст. ст. усходнеславянскія народнасці, у тым ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай (літаратурнай) мовай, выдатным помнікам якой з’яўляецца “Слова пра паход Ігараў.” Гэта быў першапачатковы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ – XVII ст. ст. Ён супадае з утварэннем і далейшым развіццём беларускай народнасці як вядучай этнічнай супольнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі склалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяда прынята называць старажытнай беларускай або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў ХІV – XV ст. ст.на аснове ўсходне – славянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна – дыялектнай мовы ўсе больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У XV ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, выразна адрозніваючыся і ад агульнай усходнеславянскай.
Старажытная беларуская мова з XIV ст. з’яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламтычнай перапісцы. На працягу XV – XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася пісьмовая спадчына. Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх найбольш каштоўная – Літоўская метрыка. Крыніцай вывучэння мовы з’яўляюцца кнігі судовых і іншых запісаў буйнейшых гарадоў Беларусі (Гродна, Мінска, Брэста. , Магілёва, Полацка). Развівалася мастацкая літаратура, пашырана было вершаскладанне (Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі). Прадалжала і развівала традыцыі Кіеўскай Русі беларускае летапісанне (Хроніка Быхаўца, Баркалабаўскі летапіс). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з’яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588), адзіны ў Еўропе XVI ст. збор законаў. Прыкладамі вучэбнай літаратуры служаць “ Грамматіка словенска” “ Лаўрэнція Зізанія (1596), слоўнікі Л. Зізанія, Памвы Бярынды.
Важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якой быў славянскі сын беларускага народа таленавіты вучоны і асветнік – Францішак Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая ў 1517, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Пасля 1569 года ВКЛ паводле Люблінскай уніі ВКЛ аказалася ў палітычным падпарадкаванні Рэчы Паспалітай. Беларуская феадальная знаць выраклася роднай мовы i культуры. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для дальнейшага развіцця беларускай лiтаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усiх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прынят закон, паводле якога беларуская мова, як дзяржаўная, забаранялася і ўводзілася польская.
Канец XVII - XVIII ст. ст. пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны перыяд у працяглай гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы. Ён бедны на пiсьмовыя помнiкi: толькi беларуская народна - дыялектная мова па - ранейшаму жыла ў народзе, якi нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор.
Перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы прыпадае на XIX і XX ст. ст. У канцы XVIII ст. Беларусь знаходзiцца ў складзе Расiйскай Iмперыi. Гэта не прынесла беларускаму народу спрыяльных умоў для нармальнага развіцця яго нацыянальнай культуры, мовы. На тэррыторыі беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала ні адной вышэйшай навучальнай установы, а на беларускай мове не было ні адной нават пачатковай школы. У 1840 г. царызм спыніў дзеянне на Беларусі Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588, ліквідаваў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву, якая вяла набажэнства на беларускай мове, забараніў ужываць у афіцыйных дакументах назву ”Беларусь”. За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся звычайна за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыццаці гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі па сучаснсці былі страчаны і новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна – дыялектнай мовы незалежна ад старажытнай. У працэсе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура. Найбольш значнымі творамі ХІХ ст. лічацца паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”. Вялікая заслуга ў стварэнні беларускай літаратурнай мовы належыць Вікенцію Дуніну – Марцінкевічу, Францішку Багушевічу, Янку Лучыне, Адаму Гурыновічу, Альгерду Абуховічу, Кастусю Каліноўскаму. У іх творах удасканальваліся і замацоўваліся ў якасці нормы больш агульныя моўныя рысы, характэрныя для ўсіх беларускіх гаворак.
На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”, “Лучынка”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння.
Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 –ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў , мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы. З 30 –ых г.г. паступовая сфера выкарыстання звужаецца. На практыцы руская мова набыла статус дзяржаўнай. Палітычныя працэсы ў 80 пачатку 90 гг. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 – 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.
У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова працягвае ўзбагачвацца новымі сродкамі выразнасці, новай лексікай як за кошт выкарыстання ўласных рэсурсаў, так і шляхам запазычання з іншых моў. Яна знаходзіцца ў няспынным удасканаленні і развіцці.

План

1) Перыяд агульнаславянскай мовы (ІІІ тыс. да н.э. – І тыс. н.э.).
2) “Слова пра паход Ігараў” – выдатны помнік першапачатковага этапа ў гісторыі літаратурнай мовы (Х – ХІІІ ст.).
3) ХІІІ – ХVII ст. – перыяд старабеларускай мовы.
4) 1517 г. – пачатак кнігадрукавання.
5) 1569 г. – выцясненне беларускай літаратурнай мовы з грамадскага жыцця.
6) канец XVII – XVIII ст.ст. – пісьмовая беларуская мова ў заняпадзе.
7) канец XVIII – XIX ст.ст. – адсутнічаюць умовы для развіцця культуры, мовы.
8) Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
9) Удасканаленне і развіцце беларускай мовы.

Заданне № 2.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

1) разумнейшы за сястру – умнее сестры;
2) пазычыў нажа – одолжил нож;
3) праходзіць праз імглу – проходить сквозь мглу;
4) зайшоў да бацькоў – зашел к родителям;
5) чуў на свае вушы – слышал своими ушами.

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

Родны склон Месны склон
у дзень ад’езду – в день отъезда гаварыць па тэлефону – говорить по телефону
удар грому – удар грома зямля ў снезе – земля в снегу
сетка дажджу – сетка дождя знаходзіцца на мітынгу – быть на митинге
уборка ўраджаю – уборка урожая вучыцца ездзіць на трактары – учиться ездить на тракторе
няма тавару – нет товара думаць аб герою – думать о герое


Заданне № 3.

1. Зорная касмагонія – навуковы стыль.

Большасць даследчыкаў зорнай касмагоніі дапускае, што зоркі ўтвараюцца з газава – вадародных туманнасцей і выпраменьваюць за кошт працэсаў гравітацыйнага разагрэву і тэрмаядзернага сінтэзу.

2. Гітлераўскае варварства – публіцыстычны стыль.

Купала са ўсёй страснасцю паэта – грамадзяніна, барацьбіта –патрыёта, выступаў супраць гітлераўскага варварства і цемрашалу, супраць людаедскіх ордаў, грабежнікаў і сусветных драпежнікаў, якія апаганілі і ператварылі ў руіны гарады і вёскі Беларусі.

3. Прымаюцца грамадзяне – афіцыйна справавы стыль.

У вышэйшыя навучальныя ўстановы прынімаюцца грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на вывучанне без адрыву ад творчасці – без абмежавання ва ўзросце.

Заданне № 4.

1) Объем - аб’ём:
а) велічыня прадмета ў шырыню і вышыню, выражаная ў кубічных адзінках.
б) памеры, велічыня ўвогуле.
2) Абсолютная величина числа – абсалютная велічыня ліку: сам гэты лік, узяты без знака плюс або мінус.
3) Абсолютный нуль – абсалютны нуль: самая нізкая тэмпература (-273,160 па цэльсію).
4) Овал – авал: усякая выпуклая замкнутая крывая лінія без вуглавых пунктаў.
5) Отрицательный – адмоўны:
а) меншы за нуль (пра велічыню, узятую са знакам мінус).
б) від электрычнасці, часцінкамі якой з’яўляюцца электроны.
6) Аксиома – аксіёма:
а) суджэнне, якое без доказу ў якасці зыходнага палажэння навуковай тэорыі.
б) відавочная, агульнавядомая ісціна.
7) Величина – велічыня:
а) памер, або аб’ём, працягласць прадмета.
б) тое, што можна вымераць, вылічыць.
8) Выпуклый – выпуклы:
а) з круглай паверхняй, якая выдаецца наперад.
б) які рэльефна выступае наперад над якой небудзь паверхняй.
9) Градус – градус:
а) адзінка вымярэння вугло або дуг, роўная 1/360 акружнасці.
б) адзінка вымярэння тэмпературы (вады, паветра).
10) Грань – грань:
а) лінія, граніца, якая раздзяляе што – небудзь.
б) адна плоскасць ломанай паверхні цела, старана геаметрычнай фігуры.
в) рабро, якое ўтвараецца на месцы перасячэння дзвух плоскасцей.
11) Фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект: паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла.
12) Энергия – энергія: адна з асноўных уласцівасцей матэрыі. Колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх відаў матэрыі.
13) Электрод – электрод:
а) праваднік, праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ.
б) стрыжань, па якім падводзіцца ток пры электразварцы.
14) Термин – тэрмін: слова, або злучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве.
15) Радикал – радыкал: знак, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня.
16) Радиоактивность – радыёактыўнасць: здольнасць атамных ядзер некаторых элементаў, (радыю, урану і інш.) самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часцінкі.
17) Механизм – механізм:
а) прыстасаванне ўнутры машыны, прыбора, аппарата, якое прыводзіць іх у рух.
б) будова, сістэмы чаго – небудзь.
18) Лазер – лазер: аптычны генератар, узмацняльнік выпраменьвання, крыніца вельмі вузкага і магутнага светлавога пучка.
19) Конденсация – кандэнсацыя:
а) накапленне чаго – небудзь.
б) ператварэнне пары, газу ў вадкі стан.
20) Работа силы – работа сілы: ліміт сумы А(Т) пры Q(Т) > 0 пры перамяшчэнні пункта ўздоўж крывой.

Заданне № 5.

Нет строгого определения, что такое физика. Нельзя точно указать вопросы, относящиеся к этой науке.
Можно сказать, что физика – это наука, устанавливающая «законы» окружающего мира. Открытие ряда таких законов явилось сюрпризом для ученых и философов. В самом деле, некоторые открытия, противоречащие здравому смыслу, оказались столь неожиданными, что с трудом завоевали признание. Яркий пример: Эйнштейн, опубликовывающий теорию относительности и теорию фотоэффекта в 1905 году, Нобелевскую премию получает лишь в 1921 г. Для некоторых прежних нобелевских лауреатов, в обсуждении новых кандидатур, теория относительности кажется слишком радикальной. Зато теперь физики подозрительно относятся к очевидному, вытекающему из «здравого смысла». Ведь «здравый смысл» является продуктом человеческого разума, и совсем не обязательно «Мать – природа» должна быть устроена именно так, как о ней думают. Сегодня мы сомневаемся даже в том, что 2+2=4 в применении к физическим явлениям. Мы знаем, что, прибавляя к 20 млрд. см/с еще 20 млрд. см/с, мы получим не 40 млрд. см/с, а только 27,3 млрд. см/с! Результирующая скорость всегда будет меньше суммы ее составляющих.
Множество рассматриваемых физических явлений базируется на принципах нашего физического мира: на принципах теории относительности и квантовой физики.

Няма строгага азначэння, што такое фізіка. Нельга дакладна зазначыць, якія пытанні належаць да гэтай навукі. Можна сказаць, што фізіка – гэта навука пастанаўлення “законаў” навакольнага света. Адкрыццё рада такіх законаў з’явілася сюрпрызам для вучоных і філосафаў. На самой справе, некаторыя супярэчлівыя разважнасці адкрыцці аказаліся настолькі нечаканымі, што цяжкасцю заваявалі прызнанне. Яркі прыклад: Эйнштейн апублікоўвае тэорыю адноснасці і тэорыю фотаэфекта ў 1905, аднак Нобелеўскую прэмію атрымлівае толькі ў 1921 годзе. Для папярэдніх нобелеўскіх лаурэатаў, якія прымаюць удзел у абмеркаванні новых кандыдатур, тэорыя адноснасці здаецца занадта радыкальнай.
Зато цяпер фізікі падазрона адносяцца да відавочнага, што выцякае з разважнасці. Разважнасць з’яўляецца прадуктам чалавечнага разуму, і зусім не абавязкова “Маць – Прырода” павінна быць урадкавана так, як пра яе думаюць. Сёння мы сумняваліся нават у тым, што 2+2=4 у выкарыстанні да фізічных з’яў.
Мы ведаем, што, дабаўляя да 20 млрд. см/с яшчэ 20 млрд. см/с, мы атрымліваем не 40 млрд. см/с, а толькі 27,3млрд.см/с! Рэзультаваная хуткасць заўсёды будзе меней сумы яе складаемых.
Мноства фізічных з’яў разгледжваецца і базіруецца на прынцыпах нашага фізічнага света: на прынцыпах тэорыі адноснасці і квантавай тэорыі.

Заданне № 6.

Анатацыя да вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай мове для студэнтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання. – Мінск: БДУІР 2006 г.

Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае тэарэтычныя пытанні курса “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”, практычныя заданні, а таксама тэсты да кожнага з раздзелаў. Разгледжаны асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы, сутнасць і асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стыляў, асобая ўвага звернута на лексіку навуковага стылю (прафесійная лексіка спецыяльнасцей БДУІР), прыводзіцца сістэма жанраў
навуковай літаратуры, а таксама разглядаюцца некаторыя праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі адносна нормаў беларускага правапісу. Дапаможнік прызначаны для студэнтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання па ўсіх спецыяльнасцях БДУІР.


Заданне №7.

Аўтабіяграфія.

Я, Юшко Алег Віктаравіч, нарадзіўся 24 іюля 1991г. у весцы Поплаўкі Лепельскага раена Віцебскай вобласті. У 2006 годзе паступіў у “Вышэйшы дяржаўны каледжы сувязі”, у якім атрымаў рабочую спецыяльнасть – тэхнік па тэлекаммунікацыям. Закончыў каледж у 2010 г. У 2010 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Інфарматыкі і Радыёэлектронікі. Цяпер займаюся на першым курсе і працую у філіяле “Лепельскім” ЗАТ “Вітебскаграпрадукт” майстрам.

18 кастрычніка 2010 года Юшко А.В. ________________

Ліст – просьба.

18 кастрычніка 2010 года
Міністру здароўя г. Бабруйска
Чорнаму М.А.

Ведаючы добра, у якім стане знаходзіцца цяперашні будынак сельскага дома культуры ў весцы Звязда. Мы, жыхры весцы Звязда, горача просім Вас аказаць усямернае садзеянне таму, каб рэмонт СДК не адкладваўся і пачаўся як мага раней.

Жыхары вескі Звязда

Категория: Белорусский язык | Добавил: Lukas
Просмотров: 4953 | Загрузок: 22
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]